Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Голосование
Какой предмет хотите изучать углубленно
Всего 82 человека
Голосование
Какие предметы вам нравятся
Всего 18 человек

Краеведческая экскурсия

Дата: 18 октября 2012 в 21:14, Обновлено 7 декабря 2013 в 14:44
 

Помнік Аляксандру Толь-Сведчыну,

з іменем якога звязана гісторыя вёскі Вярэйкі.

Ім быу пабудаваны касцёл у вёсцы Вярэйкі і

царква Аляксандра Неўскага ў вёсцы Дзевяткаўцы.

Удзячная яму жонка паставіла помнік за 200 метраў

на захад ад касцёла. Помнік захаваўся да нашых дзён,

як памяць тых далёкіх часоў.

На поўначна-заходняй ускраіне вёскі.

Пабудавана паміж 1840-185гг.. Помнік

архітэктуры рэтраспектыўна- гістарычнага стылю.

Вырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам пад

2-схільным дахам. Апярэзаны карнізам простага

профілю, які на галоўным фасадзе выгінаецца ў

2-гранны шчыпец. Над ім ўзвышаецца 4-гранная

шатровая званіца з арачным праёмам.

 
 

Пабудаваны ў 1848 годзе з цэглы.

Помнік архітэктуры класіцызму.

Прамавугольны 1-нефавы аб'ём па

баках фланкіраваны купальным

4-граннымі ратондамі. Галоўны фасад

вырашаны 4-калонным порцікам.

Пад будынкам размяшчаецца крыпта-пахавальня.

Пры ўваходзе ў касцёл у нішах сценаў зрблены дзве

скульптурныя выявы. Справа біблейскі прарок Маісей,

а злева- скульптура святога Пятра. 

На паўднёвы ўсход ад вёскі , у лесе.

Царква пабудавана ў 1993-1994 гг.

паводле праекта архітэктара Г. П. Босака.

Храм вырашаны авангарднай асіметрычна-дынамічнай

кампазіцыяй з нетрадыцыйным размяшчэннем

шатровай званніцы з боку галоўнага фасада.

Другой вертыкальнай дамінантай з'яўляецца

цыбулепадобны купал на 8-гранным барабане

над кубападобным аб'ёмам малітоўнай залы.

 
 

Палац Біспінгаў пабудаваны ў пачатку

19 стагоддзя. У той жа час ля палаца быў

закладзены парк пераходнага тыпу. Ён меў

рысы як рэгулярнага, так і пейзажнага парка.

Палац і часткова парк захаваліся да нашага часу.

Зараз тут размяшчаецца саўгасная кантора.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.